Mouse Trail Script
"Гісторыя ёсць настаўніца жыцця"... Старажытнарымскае прыслоўе  
Гісторыя

Беларусі

Галоўная Змест Аўтары ФОРУМ Пошта
 

English

Русский

Навіны

Літаратура

Слоўнік

Артыкулы

Rating All.BY

 

 

Сардэчна Запрашаем ў Гісторыю Беларусі

"Гісторыя – гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. І нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундамента, каб будынак быў моцным," – такімі злабадзённымі і сёння словамі пачынае сваю "Кароткую гісторыю Беларусі" дзеяч беларускага адраджэння пачатку ХХ ст. Вацлаў Ластоўскі. І сапраўды, без ведання сваёй гісторыі, сваіх каранёў народ не мае будучыні.

Курс "Гісторыя Беларусі" ўведзены ў праграмы спецыяльных сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі наша краіна стала на шлях пабудовы суверэннай дзяржавы. Сёння вывучэнне студэнтамі курса "Гісторыя Беларусі" займае важнае месца ў агульнай сістэме падрыхтоўкі сучаснага дыпламаванага спецыяліста. Гісторыя вывучае мінулае чалавецтва і накіравана на фарміраванне сістэмы ведаў, неабходных для адукаванага чалавека. Асаблівасць гісторыі вынікае з таго, што яе галоўнай мэтай з'яўляецца вывучэнне чалавечай паўсядзённасці як у прасторы, так і ў часе.

Гісторыя дапамагае даведацца пра мінулае сваёй радзімы, больш дакладна вызначыць яе месца сярод іншых краін і народаў. Нездарма старажытныя рымляне казалі: "Гісторыя - настаўніца жыцця". Веданне гісторыі ва ўсе часы лічылася рысай добрага густу. Напрыклад, французскі кароль Генрых ІV аднойчы заявіў: "Пра што можна размаўляць з чалавекам, калі той не ведае гісторыі?" Вядомы нямецкі рэфарматар М. Лютэр быў нават больш прамалінейны: "Цкаванне гісторыі ёсць адметная рыса татарскага і цыклапічнага варварства, д'ябальскае глупства!" Словы дзвюх згаданых асоб не згубілі сваю актуальнасць і сёння. Вывучэнне гісторыі Беларусі садзейнічае фарміраванню больш глыбокага разумення сучаснай сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і культурнай сітуацыі ў краіне. Да таго ж атрыманыя веды спатрэбяцца студэнтам пры вывучэнні спецыяльных, у тым ліку эканамічных і правазнаўчых дысцыплін.

Галоўнай мэтай вучэбнай дысцыпліны ў вышэйшай установе з'яўляецца фарміраванне ў студэнтаў сістэмы ведаў аб асноўных этапах этнічнай гісторыі Беларусі, сацыяльна-палітычным, эканамічным, культурным жыцці беларускага народа ў кантэксце гісторыі сусветнай цывілізацыі.

Сутнасць гісторыі, з пункту гледжання многіх даследчыкаў, складае параўнальна-гістарычны метад, дзякуючы якому становіцца магчымым даследаваць агульнае і адметнае ў паступальным развіцці народа, пазбегнуць пераважна апісальнага характару. Новая метадалогія гісторыі зыходзіць з пазіцый неабходнасці ўсебаковага аналізу падзей і з'яў на базе рэчаісных дакументаў, прыняцця гістарычнага працэсу такім, які ён быў, неабходнасці вывучэння нацыянальнай гісторыі ў цеснай сувязі з гісторыяй сусветных цывілізацый.

У апошнія гады з'явілася шмат падрыхтаваных рознымі аўтарскімі калектывамі падручнікаў і дапаможнікаў па гісторыі Беларусі. Часта студэнты губляюцца сярод такога стракатага выбару. Дадзеная праца ўяўляе сабой сістэматызаваны курс лекцый, якія чытаюцца выкладчыкамі Мінскага Інстытута Кіравання на базе праграмы, зацверджанай у інстытуце. Гэты курс толькі часткова можа задаволіць тых студэнтаў, якія імкнуцца грунтоўна і глыбока падысці да вывучэння гісторыі сваёй краіны; для іх мы прапанавалі кароткі спіс дадатковай літаратуры. Увогуле ж, дадзены курс лекцый карысны для студэнтаў як дзённай, так і завочнай формаў навучання і дапаможа прадукцыйна авалодаць асновамі вучэбнага курса "Гісторыя Беларусі".

Свае пытанні, пажаданні і прапановы для дыскусій вы можаце змясціць на форуме ці проста напісаць нам.


Кліо - старажытная муза гісторыіі



  Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі Гісторыя Беларусі История Беларуси История Беларуси  История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси История Беларуси